Жаданне набыць дзіцячыя рэчы з 50-працэнтнай зніжкай паміж 11:00 і 12:00 ператварыла купцоў (у асноўным, маладых мам) у сапраўдных мегер. Дасталася ў выніку і самім супрацоўнікам крамы, паведамляецца на афіцыйным сайце гандлёвай сеткі «Аранжавы вярблюд».

Акцыя, у рамках якой дзіцячае адзенне прадавалася за паўцаны, павінна была доўжыцца яшчэ некалькі дзён, але кіраўніцтва «Аранжавага вярблюда» вырашыла спыніць яе датэрмінова, каб больш не правакаваць кліентаў на мардабой. Асабліва прыкра, што агідныя паводзіны сваіх бацькоў назіралі і дзеці.

— Дайшло да выпадкаў рукапрыкладства. Некалькі дзіцячых рэчаў былі парваныя пакупнікамі, якія іх не падзялілі паміж сабой. Таму мы больш не будзем ствараць сітуацыі, якія правакуюць купцоў на ганебныя паводзіны, — гаворыцца ў паведамленні сеткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?