Удала для беларускіх хакеістаў прайшоў учорашні дзень рэгулярнага першынства НХЛ. “Манрыаль Канадыянс” братоў Касьціцыных на гасьцявой пляцоўцы ўпэўнена перамог “Вашынгтон Кэпіталс” (5:2). Сяргей Касьціцын, які зусім нядаўна зьявіўся у “Манрэале” адзначыўся першай шайбай за клюб, старэйшы Касьціцын Андрэй аддаў галявы пас.

“Флорыда Пантэрз” Руслана Салея таксама перамагла. “Пантэры” аказаліся дужэй за “Караліну” – 5:4. Руслан Салей аддаў дакладную перадачу. Гэта ўжо адзінаццаты пас Руслана за гэты сэзон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?