Прадстаўніца Беларусі Марына Аляксейчык перамагла на конкурсе прыгажосці для замужніх жанчын «Місіс Сусвет — 2014», фінал якога праходзіў у ЗША ў штаце Мэрыленд.

Уладальніцы гэтага ганаровага тытула 31 год. Яна выйшла замуж чатыры гады таму. Цяпер працуе тэлевядучай і выступае на сцэне ў якасці спявачкі.

Другое месца заняла канкурсантка ад ПАР, а трэцяе — прадстаўніца Перу. Расіянка «Місіс Севастопаль» Наталля Нікалаева заняла 4-е месца.

Конкурс працягваўся 8 дзён, у ім бралі ўдзел прадстаўніцы з 35 краін.

Праграма конкурсу складалася з некалькіх нумароў. У пачатку ўдзельніцы выконвалі рытмічны танец. За ім ішоў паказ купальнікаў і вячэрніх сукенак. Гледачоў таксама забаўлялі спецыяльна запрошаныя артысты і калектывы. У фінале конкурсу жанчыны павінны былі выйсці ў нацыянальным касцюме або ў мастацкім строі, які падкрэсліваў бы іх нацыянальную прыналежнасць.

Конкурс «Місіс Сусвет» быў заснаваны ў 1985 годзе, яго праводзілі ў самых розных краінах свету і тройчы запар у Расіі. У наступным годзе гэты прэстыжны агляд пройдзе ў Пекіне. Да ўдзелу запрашаюцца замужнія маладыя жанчыны, перавага аддаецца тым, у каго ёсць дзеці, і тым, хто займаецца дабрачыннасцю, актыўна ўдзельнічае ў палітычным і грамадскім жыцці сваіх краін. Паводле слоў прэзідэнта «Місіс Сусвет» Дэвіда Мармела, галоўная місія конкурсу — прапаганда сямейных каштоўнасцей, ідэалаў міру, дабрыні і прыгажосці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?