Па ўкладненых дадзеных, у палоне баевікоў на Данбасе знаходзіцца каля 650 чалавек, частка з якіх перайшла на іх бок.

Пра гэта ў каментары каналу «112.Украіна» заявіў кіраўнік Цэнтра абмену палоннымі Уладзімір Рубан.

«Усяго, па ўдакладненых спісах, крыху больш за 650 чалавек. Трэба разумець, што ў гэтым спісе ёсць людзі, якія перайшлі на бок «ДНР» і «ЛНР», але мы іх яшчэ пакідаем у спісе палонных», — дадаў ён.

Рубан распавёў, што ўжо дамовіліся аб абмене «40 на 40», а далей, «будзе зацішша і будуць вылучаны нейкія новыя ўмовы».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?