19 лістапада зборныя Кот д’Івуара і Камеруна сустракаліся ў рамках кваліфікацыі да Кубка Афрыканскіх нацый, які адбудзецца ў студзені 2015 года. Сустрэча, якая праходзіла ў Абіджане, скончылася безгалявой нічыёй, што забяспечыла камандзе Кот д’Івуара пуцёўку на галоўны афрыканскі турнір зборных. Зборная Камеруна яшчэ да гэтага матча гарантавала сабе ўдзел у фінальным турніры Кубку, заняўшы першае месца ў сваёй групе.

Але адносны спакой на полі змяніўся буйствам пасля заканчэння гульні. Як толькі прагучаў фінальны свісток, заўзятары гаспадароў выбеглі на поле, каб адсвяткаваць перамогу разам з футбалістамі. Некаторыя з іх пачалі спрабаваць разламаць футбольныя вароты, каб разабраць іх на сувеніры, але не паспелі. Мясцовай паліцыі не спадабаліся такія памкненні, таму супрацоўнікі правааховы тут жа кінуліся супакойваць гледачоў і разганяць іх пры дапамозе дубінак. Не дапамагло нават тое, што гульцы зборнай Кот д’Івуара спрабавалі не дапусціць гвалту і адцягвалі заўзятараў ад паліцыянтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?