У той жа час, Вашынгтон абяцае павялічыць пастаўкі абсталявання, напрыклад, забеспечыць армію Украіны вайсковымі аўтамабілямі Humvee, паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым Доме.

Паводле інфармацыі агенцтва, менавіта пра гэта заявіць віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у рамках свайго візіту ва Украіне, які пачаўся ў чацвер увечары.

Як адзначае Reuters, такое рашэнне Амерыкі мала адпавядае тым просьбам, з якімі звяртаўся прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ў часе свайго візіту ў ЗША ў верасні. Тады прэзідэнт Украіны прасіў Штаты аб пастаўках узбраенняў, якія дазвалялі б стрымаць расійскія войскі, што занялі Крым і, з дапамогай, проксі-атрадаў, Усходні Данбас.

Паведамляецца, што ў Белым Доме сапраўды былі доўгія спрэчкі, ці трэба пастаўляць Украіне цяжкае ўзбраенне. Аднак спыніліся на думцы, што пастаўкі зброі «падштурхне» Расію да эскалацыі канфлікту. Без заходняй зброі, аднак, суседзі Расіі аўтаматычна застаюцца безабароннымі ў выпадку яе ваеннай агрэсіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?