Адна з найстарэйшых радыёстанцый Беларусі «Альфа Радыё» ўвойдзе ў склад выдавецкага дома на базе газеты «Советская Белоруссія». Гэта вынікае з пастановы ўрада №1083 ад 19 лістапада.

Савет міністраў даручыў «перадаць бязвыплатна да 31 сьнежня 2014 года ў аператыўнае кіраванне ўстановы Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі «Рэдакцыя газеты «Советская Белоруссія» 100 акцый ЗАТ «Альфа Радыё», якія належаць Рэспубліцы Беларусь і знаходзяцца ў валоданні і распараджэнні Дзяржкамітэта па маёмасці, намінальным коштам 120 000 рублёў на агульную суму 12.000.000 рублёў «, гаворыцца ў дакуменце.

Год таму «Альфа Радыё» страціла офіс па пр.Незалежнасці, 181, у якім яно працавала 14 гадоў. Неўзабаве радыёстанцыя пераехала ў Дом друку, дзе месцяцца лукашэнкаўскія СМІ.

Незадоўга да перасялення «Альфа Радыё» змяніла фармат. У эфіры засталіся толькі навіны і музыка.

Міністэрства інфармацыі валодае кантрольным пакетам акцый радыёстанцыі ў памеры 51%. Вясной 2003 года кантрольны пакет акцый быў перададзены ў аператыўнае кіраванне Мінінфарму яго былым уладальнікам — фондам падтрымкі прадпрымальнікаў пры Міністэрстве прадпрымальніцтва і інвестыцый. Астатнія 49% належаць прыватнай кампаніі «Без праблем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?