У Сімферопалі (Крым) прапанавалі назваць вуліцу імем прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.

Адпаведны зварот накіравала старшыні гарадскога савета Сімферопаля Віктару Агееву Ліга афіцэраў Крыма.

«Усе мы, жыхары Крыма абавязаны прэзідэнту Расіі мірам і спакоем на нашым паўвостраве. Мы шчыра спадзяемся на станоўчае рашэнне нашага звароту, і ў сталіцы Крыма з'явіцца вуліца, якая будзе насіць імя выбітнага сына Расіі», — гаворыцца ў звароце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?