Аб гэтым заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка ў час семінара са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, толькі акунуўшыся ў рэаліі сваёй прафесіі, будучы спецыяліст зразумее, ці на правільным ён шляху. «Трапіў не туды — ідзі з першага курса. Пераходзь на іншую спецыяльнасць і вучыся. Калі трапіў туды, то на практыцы павінен асвоіць тое, чым жыве сучасны аграрны сектар, вытворчы, авіяцыйны і гэтак далей», — падкрэсліў ён.

Ён звярнуў увагу, што нават па такіх спецыяльнасцях, якія звязаны з работай у полі, вучаць у аўдыторыях. «Чаму вы там іх навучыце? Мала таго, што ў нас аграрная навука і выкладчыкі (гэта датычыцца і іншых сфер у рознай ступені) адсталі ад сучаснага жыцця? Калі адсталі — давайце ў поле. Там мы на практыцы рушылі далей. Да нас прыязджаюць, вывучаюць вопыт».

Звяртаючыся да студэнтаў педагагічнай ВНУ, Аляксандр Лукашэнка заклікаў іх да цярплівасці. «Трэба ўмець цярпець. Першыя крокі не заўсёды простыя, і нельга рабіць паспешлівых вывадаў. Заўсёды ў жыцці, гэта мая вам парада, трэба навучыцца знаходзіць пазітыўнае. Гэта таксама вельмі важна», — адзначыў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?