Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі спынілі грузавік каля в. Аксакаўшчына. У ім правозіліся 165 тысяч цыгарэт айчыннай вытворчасці — на 850 мільёнаў рублёў.

«Як выявілася, «ценявы» гандаль тытунёвымі вырабамі на тэрыторыі краіны арганізаваў дырэктар адной з фірм, зарэгістраваных у Гродне. Фірма афіцыйна займалася тытунёвым бізнесам, аднак частка тавару не адлюстроўвалася ва ўліковых дакументах, а рэалізоўвалася па «шэрых» схемах», — адзначылі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Цыгарэты драбнейшымі партыямі прадаваліся ў Беларусі. А грошы пасля рэалізацыі за гатоўку вярталіся дырэктару фірмы. Затым цыгарэты кантрабандай перапраўляліся ў Расію і краіны Еўрасаюза.

Эканамічны суд Мінска аштрафаваў дырэктара на 2250000 рублёў, у прыбытак дзяржавы пайшлі 165000 цыгарэт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?