«Гэта нармальна. І калі б не было праблем з прыцягненнем абітурыентаў на педагагічныя спецыяльнасці, — адзначыў кіраўнік дзяржавы ў час семінара са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М.Танка. — Я згодны, таму што тыя дзеці, якія ў школе выбралі для сябе гэты шлях, ідуць свядома. Вельмі добрая ідэя для рашэння».

Рэктар БДПУ Аляксандр Жук пацвердзіў, што такія дзеці сапраўды гатовы да навучання ў педагагічнай ВНУ, паколькі ў многіх з іх моцная падрыхтоўка ў школе, некаторыя паходзяць з педагагічных дынастый.

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што неабходна вызначыцца з механізмам прыёму ў ВНУ такіх дзяцей, праводзячы для іх адпаведныя гутаркі або прымаючы па рэкамендацыі педсавета, заверанай ва ўпраўленнях адукацыі, спорту і турызму адміністрацый раёнаў.

Ён прапанаваў перанесці гэта і на іншыя ВНУ, у прыватнасці аграрнага, ваеннага профілю. «Трэба сур'ёзна гэтым заняцца». Аляксандр Лукашэнка таксама лічыць, што такім чынам можна пашырыць мэтавы набор абітурыентаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?