У 2008 годзе Швецыя мае намер адкрыць у Беларусі паўнавартаснае пасольства. Пра гэта гаворыцца ў заяве, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства замежных спраў Швецыі.

«Беларусь з'яўляецца адным з найбліжэйшых суседзяў Швецыі. Вельмі важна назіраць за эканамічным і палітычным развіццём рэспублікі, маючы ў ёй сваё паўнавартаснае прадстаўніцтва, — зазначаецца ў заяве. — Швецыя працуе і на дзвюхбаковай аснове, і поруч з іншымі краінамі Еўрасаюза для ўстанаўлення больш цесных адносінаў паміж Беларуссю і ЕС».

У заяве таксама падкрэсліваецца, што адкрыццё пасольства дапаможа Швецыі лепш вырашаць консульскія задачы і прасоўваць свае інтарэсы ў Беларусі.

Міністэрства замежных спраў Швецыі таксама нагадвае, што з 2003 года ў Мінску працуе аддзяленне пасольства Швецыі ў Расіі. «У 2008 годзе гэтае аддзяленне будзе пераўтворана ў паўнавартаснае пасольства», — гаворыцца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?