У інтэрв`ю расійскаму агенцтву ТАСС кіраўнік ведамства Сяргей Данкверт растлумачыў, што рашэнне аб забароне прынята па выніках маштабнага маніторынгу гатовай беларускай прадукцыі, якая паступае ў Расію. «Мы месяц таму гэтыя вынікі ўжо адправілі беларускім калегам», — падкрэсліў кіраўнік Рассельгаснагляду. 

Данкверт адзначыў, што ведамства мае прэтэнзіі і да іншых беларускіх вытворцаў мясных вырабаў, аднак выказаў упэўненасць, што яны будуць ухіленыя падчас узаемадзеяння з беларускай ветэрынарнай службай. 

Пры гэтым кіраўнік ведамства выказаў меркаванне, што рэзкае падзенне якасці прадукцыі выклікана тым, што беларускія вытворцы выкарыстоўваюць танную сыравіну, закупленую ў Канадзе. 

Маніторынг Рассельгаснагляду выявіў у прадукцыі павышанае ўтрыманне антыбіётыкаў, сальманелу, лістэрыі, у сваю чаргу ўдакладніла начальнік аддзела міжнароднага супрацоўніцтва ведамства Дарына Ісакава. 

Паводле яе слоў,

абмежаванні датычацца такіх прадпрыемстваў, як «Інка-Фуд», «Бабуліна крынка», «Белавежскія далікатэсы», Бярозаўскі мясакансервавы камбінат, Брэсцкі мясакамбінат, Гомельскі мясакамбінат, Агракамбінат «Дзяржынскі», Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка і кампанія «Сервалюкс». 

Таксама Рассельгаснагляд падрыхтаваў распараджэнне аб забароне транзіту прадуктаў з Беларусі ў Казахстан без расійскага нагляду. 

«Дапускаецца транзіт праз Расійскую Федэрацыю толькі прадукцыі, якая прайшла праз пункты пропуску на расійскай мяжы». 

Такая неабходнасць выклікана выяўленнем вялікай колькасці кантрабанды падсанкцыйных прадуктаў па гэтым канале, падкрэсліў ён. Адпаведнае распараджэнне ведамства апублікуе найбліжэйшым часам, дадаў Данкверт. 

Кіраўнік расійскай ветслужбы нагадаў, што пад выглядам прадукцыі для Казахстана з Беларусі ў Расію заязджаюць гружаныя фуры, аднак канчатковай мэты грузы так і не дасягаюць. Падобны канал паставак замарожанага еўрапейскага мяса Рассельгаснагляд выявіў восенню 2014 года, падкрэсліў суразмоўца агенцтва. 

Аднак распараджэнне аб забароне транзіту прадуктаў з Беларусі ў Казахстан без расійскага агляду не азначае поўнай забароны на транзіт з Беларусі ў Казахстан па расійскай тэрыторыі. «Калі на Казахстан ідуць яблыкі, яны павінны прайсці праз пункты пропуску на расійскай мяжы, напрыклад у Бранску ці Пскове», — заключыў кіраўнік Рассельгаснагляду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?