У Палтаўскай вобласці ў выніку ДТЗ загінулі два чалавекі, а кіроўца адной з машын застрэліўся. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на прэс-службу МУС Украіны ў Палтаўскай вобласці.

Выпадак здарыўся 20 лістапада каля 21:00 гадзін, на 1 км аўтадарогі Палтава — Красноград у напрамку горада Палтавы рухаўся аўтамабіль»МАЗ-537», якім кіраваў жыхар Днепрапятроўскай вобласці — вайсковец. Падчас выезду на 362 км аўтадарогі Кіеў — Харкаў ён сутыкнуўся з аўтамабілем «Дэў-Ланас», якім кіраваў 22-гадовы мужчына.

У выніку інцыдэнту 15-гадовая пасажырка аўтамабіля «Дэў-Ланас» загінула на месцы здарэння. Кіроўца і тры пасажыры аўтамабіля «Дэу-Ланас» з рознымі траўмамі шпіталізаваны ў медыцынскія ўстановы Палтавы. Пазней стала вядома, што сёння пасажырка аўто, 1982 г.н., памерла ў бальніцы. Іншыя пацярпелыя знаходзяцца ў цяжкім стане.

Як распавялі ў МУС, кіроўца «МАЗ-537» пасля здзяйснення ДТЗ здзейсніў самагубства. Ён застрэліўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0