Як паведамляла «Наша Ніва», у пятніцу, 21 лістапада, прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб прысваенні звання Герояў Украіны усім Героям Нябеснай Сотні.

Пятро Парашэнка удакладніў, што, паводле працэдуры, «званне Героя Украіны немагчыма прысвоіць траім замежнікам, якія загінулі падчас Рэвалюцыі Годнасці». Таму яны будуць узнагароджаны ордэнам Героя Нябеснай Сотні, паведамляе сайт прэзідэнта Украіны.

У спісе, які прыводзіцца на сайце прэзідэнта Украіны, беларуса Міхаіла Жызнеўскага — удзельніка самаабароны Майдану, які загінуў 22 студзеня 2014 г. у Кіеве — сярод пералічаных герояў няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0