Вучаніца 4-га класа загінула пад коламі грузавой машыны ў Лідзе.

ДТЗ адбылося 21 лістапада на пешаходным пераходзе на вуліцы 7-га лістапада. Відавочца павеламіў, што грузавы фургон «Мэрсэдэс» пераехаў дзяўчынку і правалок за сабой.

Пазней супрацоўнікі міліцыі знайшлі гэты «Мэрсэдэс» у адным з двароў. «Цела загінулай дзяўчынкі знаходзілася ўнутры фургона», — праінфармавалі ў Следчым камітэце.

Папярэдне ўстаноўлена, што падазраваны — жыхар Мінска 1971 нараджэння. Ён працуе кіроўцам кампаніі, якая ажыццяўляе пастаўку прадуктаў у гандлёвыя прадпрыемствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?