Жыхар Манрэаля здолеў прыцягнуць вавёрку да займальнага працэсу здымкі відэароліка: ён змясціў кавалачак хлеба на уключаным гаджэце, а звярок клюнуў на прынаду і забраў прыладу з сабой.

Выявіўшы, што GoPro-камера не прыгодная для ежы, вавёрка выкінула яе. Затое вынікам сумесных прац грызуна і Дэвіда Фрайхайта стала 66-секунднае відэа. У ім відаць, як звярок хапае мініяцюрную камеру і залазіць з ёй на дрэва. Там вавёрка спрабуе спажыць прыладу, а затым скідае цвёрды і нясмачны прадмет на зямлю.

Па словах Фрайхайта, ён даўно хацеў зняць ролік «вачамі» якой-небудзь жывёліны, і з тых часоў шукаў магчымасці рэалізаваць гэтую ідэю. Рэжысёр-наватар не быў упэўнены, што вавёрка разам з кавалкам хлеба панясе камеру, а потым і верне яе. Аднак вынік перасягнуў усе чаканні: відэа, размешчанае 9 лістапада, паглядзелі чатыры з паловай мільёна чалавек.

Гэта не першы выпадак, калі прадстаўнікі свету фауны здымаюць відэа пра саміх сябе. Часам гэта бывае ў рамках навуковых эксперыментаў (сёлета Геалагічная служба ЗША замацавала відэакамеру на белым мядзведзі),

а часам - па чыстай выпадковасці (год таму ў Аўстраліі арлан знайшоў страчаную рэйнджэрамі камеру і зрабіў неверагодны запіс з вышыні свайго палёту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?