Тэлеканал ТНТ скасаваў кантракт з вядомым акцёрам Маратам Башаравым у аднабаковым парадку, паведамляе расійская прэса. З гэтага моманту артыст больш не будзе вядучым папулярнага шоў «Бітва экстрасэнсаў».

Хто заменіць Башарова, пакуль не ўдакладняецца.

Адна з меркаваных прычын таго, што акцёра пазбавілі працы на тэлебачанні, — гэта нядаўні скандал у яго сям'і. 31 кастрычніка ў СМІ з'явілася інфармацыя аб тым, што Башараў збіў сваю жонку Кацярыну Архараву. Гэтая гісторыя узбурыла грамадскасць і калегаў артыста, многія асудзілі яго ўчынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?