Культура33

Выйшаў новы нумар Arche — «Заходняя Беларусь. Міжваенны перыяд»

Свежы нумар Arche (№ 7—8 за 2014 год) цалкам прысвечаны розным аспектам гісторыі Заходняй Беларусі ў 1921—1939 гг., калі гэтая тэрыторыя ўваходзіла ў склад Польшчы.

«Заходнебеларуская спадчына — гэта шмат ў чым «нязручнае мінулае». Яно было такім у савецкі час, а з пэўнымі зменамі ды мадыфікацыямі застаецца і цяпер. Натуральна, дзякуючы высілкам акадэмічнай супольнасці, асабліва за апошнія 25 гадоў, было шмат зроблена для лепшага разумення і асэнсавання як міжваеннага перыяду ды вераснёўскіх падзей, так і асаблівасцяў ды месца Заходняй Беларусі ў пасляваеннай БССР. Шмат «белых плямаў», аднак, застаецца і сёння,» — піша аўтар прадмовы да нумара, гісторык Аляксандр Пагарэлы.

У нумары знайшлі адлюстраванне наступныя пытанні:

— успрыманне праблемы Заходняй Беларусі сучаснікамі і сённяшнімі даследчыкамі (артыкулы Ежы Тамашэўскага, Анатоля Трафімчыка, Святланы Чэрвоннай, Пятра Ціхарацкага);

— невядомыя і малавядомыя старонкі гісторыі беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі (публікацыі Аляксандра Быстрыка і Андрэя Вашкевіча, Аляксандра Пагарэлага, Анастасіі Юркевіч, Андрэя Чарнякевіча, Аляксандра Ільіна);

— гісторыя асобных заходнебеларускіх рэгіёнаў і мясцовасцяў (артыкулы Алеся Белага, Аляксандра Камінскага, Леаніда Лаўрэша, Аляксея Вячоркі, Аляксандра Вабішчэвіча, Войцеха Сляшынскага);

— крытычна-рэцэнзійныя матэрыялы (аўтарства Віталя Воранава, Сцяпана Стурэйкі, Ірыны Чарнякевіч).

Пабачыць поўны змест нумара і даведацца, як замовіць выданне, можна на сайце часопіса Arche.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай33

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Усе навіны →
Усе навіны

Фрыдман: Чаму амерыканцы раптам павінны паставіць сваёй мэтай вызваленне палітзняволеных у Беларусі і яшчэ больш — абмяняць іх на санкцыі?7

Карова цяжка траўмавала дзяўчынку ў Бярозаўскім раёне1

На чацвер зноў абвешчаны аранжавы ўзровень, і ёсць трывожны званочак2

«Грошы нікуды не падзеліся, іх ніхто не скраў». У Банкаўскім працэсінгавым цэнтры пракаментавалі сітуацыю са спісаннем сродкаў1

«Як у 1937-м». Смерць расійскага міністра — папярэджанне для палітычнай эліты2

«Упэўнены Senior з 4000 і кватэрай». Як моладзь плануе жыццё да 2030+2

Маштабны збой у трох беларускіх банках: з рахункаў знікаюць грошы9

Пад Мінскам машына збіла лася — загінулі два чалавекі, пацярпеў вядомы комік2

У Расіі хлопец на «Лексусе» эфектна вылятаў на набярэжную дзеля прыгожага відэа. Загінуў сам і дзве сяброўкі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай33

Польшча прызнала Аляксандра Машэнскага непажаданай асобай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць