Пасля працяглых спрэчак у Маскве зарэгістравалі акцыянернае таварыства «АТЛК» (Аб’яднаная транспартна-лагістычная кампанія) з статутным капіталам 39,7 млрд. расійскіх рублёў.

Нацыянальныя чыгуначныя кампаніі Расіі, Казахстана і Беларусі заключылі пагадненне аб стварэнні АТЛК яшчэ ў чэрвені 2013 г. Планвалася, што кампанія зоймецца перавозкай кантэйнерных грузаў у рамках Еўразійскай эканамічнай прасторы, у тым ліку на транзітных маршрутах паміж Еўропай і Азіяй.

Згодна з бізнес-планам да 2020 агульны грузазварот АТЛК перавысіць 4 млн TEU, а дадатковы даход нацыянальных чыгуначных кампаній ад выкарыстання інфраструктуры складзе каля 1,6 млрд даляраў ЗША. Кумулятыўны ўклад у ВУП Беларусі ацэнтваецца ў памеры каля 1 млрд даляраў.

У рынкавых умовах акрамя холдынгу АТЛК будуць дзейнічаць і прыватныя ўдзельнікі перавозачнага працэсу з Расіі, Беларусі, Казахстана, Кітая, краін Еўрасаюза але эксперты непакояцца, што новастворанае акцыянернае таварыства можа ў перспектыве захапіць рынак чыгуначных перавозак.

Ад самага пачатку ўрад Расіі быў супраць парытэтнай схемы кіравання Аб’яднанай транспартна-лагістычнай кампаніяй, стваранай Масквой, Астаной і Мінскам. Зацягванне стварэння кампаніі магло быць звязана менавіта з тым, што РФ не згаджалася надзяляць БЧ і КТЧ роўнымі паўнамоцтвамі з РЖД.

Першапачаткова планавалася, што БЧ і АТ »Казахстан Тэмір жалы» будуць мець у АТЛК долі ў 5% і 21% адпаведна, паступова нарошчваючы актывы. Доля ААТ »РЖД »павінна была скласці 74%.

Каб стымуляваць цікавасць да праекту Беларусі і Казахстана. кіраўнік расійскай чыгункі Уладзімір Якунін настойваў на дасягненні парытэту ў 2032 г.

Аднак Крэмль вырашыў інакш: асноўны кантроль над АТЛК атрымала Расія. Заснавальнікамі з’яўляюцца ААТ «Расійскія чыгункі» з доляй у статутным капітале 99,84%, Беларуская чыгунка і АТ »Нацыянальная кампанія» Казахстан Тэмір жолы» з мікраскапічнымі 0,08%.

РЖД выкупіць долі Казахстана і Беларусі ў АТЛК і стане 100%-м акцыянерам, калі партнёры не унясуць актывы да 2017 г.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?