Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) распрацаваў план дапамогі Украіне, разлічаны на 2014—2017 гады, паведамляюць інфармагенцтвы.

Усяго, плануецца, на рэалізацыю праграмы арганізацыя выдаткуе $ 7 млн.

«Гэта не так шмат, але гэта тое, што мы цяпер канкрэтна маем. Мы не пакідаем нашы фандрайзінгавыя намаганні і спадзяемся прыцягнуць больш рэсурсаў», - адзначыла кіраўнік прадстаўніцтва ЮНІСЕФ у Украіне Джаванна Барбэрыс. Паводле яе слоў, дакумент будзе абнародаваны 9 снежня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0