Суд Манхэтана абавязаў кампанію Apple выплаціць кампенсацыю ў памеры 450 млн даляраў за цэнавую змову з выдаўцамі электронных кніг, перадае Reuters.

Згодна з рашэннем суда, «купертынцы» мусяць выплаціць кампенсацыі 23 мільёнам карыстальнікаў на агульную суму 400 млн даляраў і кампенсацыю адвакатам у памеры 50 млн даляраў. Яшчэ 166 млн даляраў кампенсацый выплацяць выдаўцы электронных кніг.

Праз змову Apple з выдаўцамі цэны на электронныя кнігі былі завышаныя ў сярэднім на 2—3 даляры.

Расследаванне пачалося ў 2012 годзе, адвакаты і пракуроры 33 штатаў патрабавалі кампенсацыю ў 840 млн даляраў. Кампанію Apple абвінавачвалі ў цэнавай змове з найбуйнешымі выдаўцамі электронных кніг у ЗША (Hachette Book Group, HarperCollins Publishers, Penguin Group, Simon&Schuster і Macmillan) напярэдадні выпуску планшэтаў iPad.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?