У Мастах аператыўнікамі крымінальнага вышуку затрыманы эксгібіцыяніст — мясцовы жыхар 1980 года нараджэння. Ад ліпеня да лістапада гэтага года мужчына рэгулярна дэманстраваў свае «вартасці» паблізу парку па вуліцы Савецкай.

Як дакладвае УУС Гродзенскага аблвыканкама, непрыстойную карціну вымушаныя былі сузіраць выключна прадстаўніцы слабага полу з лiку непаўналетніх школьніц, якія праходзілі міма месца, дзе арудаваў падазраваны.

Паводле інфармацыі старшага оперупаўнаважанага аддзела крымінальнага вышуку Мастоўскага РАУС Івана Сыча, цяпер гаворка ідзе пра пяць фактаў супрацьпраўных дзей. Але ёсць падставы меркаваць, што гэта не ўсё. Са слоў мужчыны, ён займаўся гэтымі рэчамі выключна ў стане алкагольнага ап'янення пасля сварак з сужыцелькай, каб адпомсціць жанчынам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?