DPA/Ria.ru

DPA/Ria.ru

Міністр замежных спраў Германіі Франк-Вальтэр Штайнмаер выступіў супраць уступлення Украіны ў НАТА. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю SPIEGEL ONLINE, якое было апублікавана ў нядзелю, 23 лістапада.

Паводле слоў дыпламата, паміж Украінай і альянсам магчымыя партнёрскія адносіны, але пра сяброўства ў НАТА гаворкі не ідзе.

Акрамя таго, Штайнмаер лічыць, што ўступленне Украіны ў Еўрасаюз не адбудзецца нават у досыць доўгатэрміновай перспектыве.

Па словах кіраўніка МЗС Германіі, Кіеў павінен правесці эканамічныя і палітычныя рэформы.

Міністр падкрэсліў, што гэта праект, над якім трэба працаваць не аднаму пакаленню ўкраінцаў. У сувязі з гэтым Штайнмаер прапанаваў адмовіцца ад спекуляцый на тэму ўступлення Украіны ў ЕС.

Нямецкі палітык таксама выказаў асцярогі, што расійскія ўлады будуць яшчэ доўга падсілкоўваць раскол Украіны. «На ўсходзе Украіны яшчэ нічога не вырашана», — падкрэсліў Штайнмаер.

Паводле яго слоў, Крэмль заяўляў, што Расія не збіраецца парушаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны. Аднак Штайнмаер дадаў, што пакуль падзеі развіваюцца па іншым сцэнары. Нягледзячы на гэта, кіраўнік МЗС ФРГ выступае супраць спынення дыялогу з Крамлём.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?