Сьвяточныя набажэнствы 24-га сьнежня
У Катэдральным касьцёле (пл Свабоды, 9) беларуская імша а 24-й. Перад імшой — сьвяточны фаервэрк.
у Чырвоным касьцёле – а 20-й
У касьцёле сьвятога Роха імша а 22-й
у касьцёле сьв. Яна Хрысьціцеля ў Серабранцы (вул. Пляханава, 28) а 20.30.
* * *
Стары Ольса
Калядны канцэрт. Прэзэнтацыя новага альбому Testamentum Terrae
25 сьнежня. Клюб Стэп (вул. Прытыцкага, 68). 18:00
* * *
Калядны канцэрт
22 сьнежня ў музычнай гасьцёўні Дома Ваньковічаў (вул. Інтэрнацыянальная, 33а) — Калядны канцэрт.
* * *
Калядная бяседа
23 сьнежня а 17‑й у Мастацкім музэі — адкрыцьцё выставы «Калядная бяседа», на якой можна ўбачыць творы Валер’я Славука (графіка), Ганны Балаш (лялькі), Данілы Парнюка (фота). Як асноўная пазначаная тэма бяседы каралёў (тры асноўныя сымбалічныя пэрсанажы выставы — Кароль, Каралева, Блазан).