У матчы апошняга тура паўфінальнага турніру Кантынентальнага кубка «Нёман» абыграў французскі «Анжэр» (4:3). Гэтай перамогі аказалася дастаткова, каб па розніцы шайбаў абыйсці «Белфаст» і кваліфікавацца ў суперфінал.
У суперфінале Кантынентальнага кубка супернікамі «Анжэра» і «Нёмана» стануць казахстанскі «Іртыш» і італьянскі «Рытэн Спорт».
Матчы суперфіналу пройдуць 9—11 студзеня 2015.