Далучэнне Украіны да ЕС будзе каштаваць Еўрасаюзу €25 млрд у год. Такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан у інтэрв'ю газеце «Хандэльсблат».

Мы павінны растлумачыць, хто будзе штогод плаціць €25 млрд, якія неабходныя для падтрымкі Украіны», — адзначыў палітык. «Да таго часу, пакуль гэтае пытанне не вырашана, тэма прадастаўлення ёй сяброўства ў ЕС не стаіць на парадку дня», — падкрэсліў Орбан.

Венгерскі прэм'ер адзначыў, што не супраць прыняцця былой савецкай рэспублікі ў Еўрасаюз. «Аднак для гэтага краіна павінна быць стабільнай з палітычнага і эканамічнага пунктаў гледжання і быць у стане кантраляваць свае межы», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?