Кіраўніцтва самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) прыняло рашэнне захаваць назву «Беркут» для спецпадраздзялення паліцыі ДНР. Пра гэта ТАСС паведамілі ў прэс-службе МУС «рэспублікі».

«Поўная назва гучыць, як АМАП «Беркут» — атрад мабільнага спецпрызначэння «Беркут». Аснову гэтага падраздзялення складуць тыя ж людзі, якія служылі ў ім і раней. Яны будуць перадаваць досвед новым абітурыентам», — адзначылі ў прэс-службе.

«Беркут» сумна праславіўся разгонам акцый пратэсту ў Кіеве зімой 2013/2014 года, а некаторыя байцы абвінавачваліся ў дачыненні да расстрэлаў дэманстрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0