Гомельскі гарадскі аддзел Следчага камітэта расследуе справу па ч. 3 арт. 339 КК (асабліва злоснае хуліганства), заведзеную ў дачыненні да двух жыхароў абласнога цэнтра.

Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, увечары 17 лістапада жыхар Гомеля 1990 года нараджэння вяртаўся дадому і стаў ахвярай злачынных дзеянняў землякоў з-за доўгіх валасоў.

«Насустрач хлопцу ішлі незнаёмыя яму мужчыны, адзін з якіх абазваў яго патлатым і спытаў у спадарожнікаў, ці ёсць у каго нож.

Яго таварыш працягнуў яму нож. Падазраваны паставіў хлопца на калені і абрэзаў яму валасы нажом», — сказала Марыя Крываногава.

Пацярпелы выклікаў міліцыю. Нарад прачасалі мікрараён Сельмаш, дзе адбылося злачынства, і аператыўна затрымаў падазраваных. У канцы мінулага тыдня ім было прад'яўленае абвінавачванне.

Абвінавачаныя — жыхары Гомеля 1982 і 1985 года нараджэння. Адзін з іх працуе зваршчыкам, другі - беспрацоўны. Яны змешчаныя ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?