У Беларусі на тысячу жыхароў прыпадае 355 аўто.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні аналітычнага агенцтва «Аўтастат», заснаваным на даных OICA, World Bank і ўласнай базе агенцтва.

У сярэднім па свеце забяспечанасць машынамі на тысячу насельніцтва складае 162 аўтамабілі.

Расія размясцілася на 52-м радку рэйтынгу. Забяспечанасць аўтамабілямі там складае 317 адзінак на тысячу жыхароў.

Латвія ў спісе заняла 47-ы радок, у краіне 344 аўто на тысячу жыхароў. Венгрыя і Багамы падзялілі 48-е і 49-е месцы (па 343 аўто), Ізраіль трапіў на 50-ю пазіцыю (333 аўто). Украіна на 69-м месцы (191), Кыргызстан на 84-м месцы (146), Азербайджан на 89-м месцы (125).

Лідарам па колькасці аўтамабіляў на тысячу чалавек стаў Бруней — 873 на тысячу чалавек.

У ТОП-10 рэйтынгу таксама знаходзяцца: Пуэрта-Рыка (819 аўто), ЗША (801), Ісландыя (758), Люксембург (733), Аўстралія і Кувейт (па 723), Мальта (708), Італія (705), Гуам (676).

Менш за ўсё аўтамабіляў на аднаго жыхара ў Эпіопіі — 2 транспартныя сродкі на тысячу жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?