Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган, выступаючы на прэс-канферэнцыі ў Стамбуле, сказаў, што паміж мужчынамі і жанчынамі не можа быць роўнасці.

Эрдаган, вядомы сваёй прыхільнасцю ісламскім каштоўнасцям, патлумачыў, што няроўнасць абумоўлена рознай прыродай жанчыны і мужчыны.

Па словах турэцкага прэзідэнта, прызначэнне жанчыны — быць маці, яна не можа «ісці капаць зямлю», калі ў яе ёсць дзеці ці яна цяжарная.

Сваімі словамі Таіп Эрдаган разлічваў заваяваць падтрымку кансерватыўных колаў, аднак яны могуць выклікаць незадавальненне жыхароў Турцыі, якія прытрымліваюцца ліберальных поглядаў.

Раней турэцкі лідар заяўляў, што кожная турэцкая жанчына павінна нарадзіць не менш за трох дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?