У канцы гэтага тыдня быў спушчаны на ваду другі верталётаносец тыпу «Містраль», пабудаваны ў Францыі па замове Расіі — «Севастопаль».

Спуск адбыўся без заўважнай колькасці назіральнікаў — карабель знаходзіўся ў сухім доку, які потым быў запоўнены вадой.

Карма «Севастопаля» будавалася ў Расіі, а потым была дастаўленая ў Францыю для канчатковай зборкі карабля.

Парыж замарозіў выкананне расійскай ваеннай замовы на суму 1,2 мільярда эўра ў сувязі з расійскай вайсковай інтэрвенцыяй ва Украіне.

Расійскія чыноўнікі заяўлялі, што перадача першага верталётаносца «Уладзівасток» адбудзецца 14 лістапада, аднак гэта не адбылося. Наступная дата, якую называюць расійскія СМІ, 27 лістапада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?