Сёньня – дзень зімовага сонцастаяньня і самая доўгая ноч у годзе.

У Беларусі яно пачынаецца ў пятніцу 21 сьнежня а 20.30. А заўтра ў паўночнае паўшар’е прыйдзе астранамічная зіма.

Цяпер самы кароткі дзень і самая доўгая ноч у годзе. Заўтра даўжыня дня складзе 7 гадзін 24 хвіліны, і ён паступова пачне павялічвацца.

Паводле народных вераваньняў, у наступныя дні сонца нібы знаходзіцца ў апраметнай, дзе ачышчаецца ад грахоў старога году і ўжо раніцай 24 сьнежня узыходзіць чыстае і новае. Згодна з назіраньнямі, і ў прыроды, і ў людзей з заўтрашняга дня пачынаецца новы жыцьцёвы цыкл, пачынаюць прыбываць жыцьцёвыя сілы.

СТВ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0