Каля гадзіны ночы ў аўторак у Харкаве ў вайсковай частцы адбыўся выбух.

«Выбух на тэрыторыі в / ч. Камсамольскае шашы, 54. Цяпер у КПП — хуткая, мянты і, мабыць, СБУ», - пішуць мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках.

Выбух сапраўды адбыўся каля вайсковай часткі на Халоднай гары. Халодная гара — адзін з густанаселеных раёнаў Харкава, там знаходзіцца гістарычна першая станцыя метрапалітэна ў горадзе.

Мяркуючы па ўсім, невядомыя заклалі выбуховае прыстасаванне «у нейкі сметніцы каля вайсковай часткі». У плоце часткі ў выніку ўтварылася «дзірка з паўметра, а плот бетонны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0