ЗША перадалі ўкраінскім вайскоўцам першыя тры радарныя сістэмы, якія здольныя вылічваць пазіцыі варожых артылерыйскіх і мінамётных батарэяў, паведаміў прадстаўнік Пентагона Стыў Уорэн у пятніцу.

Ячшэ 17 аналагічных легкіх радарных комплексаў будуць адпраўленыя ў бліжэйшыя некалькі тыдняў.

Таксама Вашынгтон плануе накіраваць з запасаў сваёй арміі вайсковыя джыпы Humvee ў рамках павялічэння праграмы дапамогі Украіне.

Афіцыйна не паведамлялася, якія канкрэтна радарныя сістэмы адпраўляюцца ва Украіну, але можна меркаваць, што гэта AN/TPQ-36 Firefinder ці іх аналаг, якія дастаткова кампактныя і стандартна перавозяцца джыпамі Humvee.

Яны здольныя «бачыць» варожыя артылерыйскія і мінамётныя пазіцыі на адлегласці да 18 км.

Таксама гэта могуць быць яшчэ больш лёгкія радары AN/TPQ-48, якія па частках могуць перанасіцца нават пехацінцамі і дзейнічаюць н 10,2 км.

Раней на тэрыторыях пад кантролем расейскіх баявікоў былі заўважаныя расейскія артылерыйскія радары.

ЗША лічаць, што ўкраінская армія мае дастаткова баявой зброі, каб супрацьстаяць прарасійскім баевікам.

Амэрыканскія дзяржаўныя эксперты мяркуюць, што іх дапамога мусіць ліквідаваць самыя відавочныя праблемы, якія маюць украінскія вайскоўцы — найперш у галіне сістэмаў разведкі і сувязі, транспарту, медыцынскага забеспячэння, падрыхтоўкі афіцэраў і падафіцэраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?