Паўднёвакарэйская кампанія Samsung Electronics прэзентавала сваю новую распрацоўку— камп'ютарную мыш для інвалідаў, якая адсочвае рух вачэй карыстальніка камп'ютара.

Навінка, якая атрымала назву EYECAN +, дазваляе друкаваць тэксты і выконваць шэраг іншых функцый за кошт руху вачэй.

Яна ўяўляе сабой удасканаленую версію прылады, якая выкарыстоўваецца як акуляры.

З дапамогай гэтай мышы карыстальнікі-інваліды змогуць рухаць курсор па экране, перагортваць карцінкі, адкрываць вокны і пераходзіць па ўкладках камп'ютарнага інтэрфэйсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0