24 лістапада пасла Расійскай Фэдэрацыі ў Літве Аляксандра Удальцова выклікалі ў Міністэрства замежных спраў Літвы, дзе ўручылі ноту пратэсту ў сувязі з сітуацыяй на мяжы.

Віцэ-міністр замежных спраў Літвы Андрус Крывас выказаў сваё незадавальненне ў сувязі з перашкодамі, якія, паводле яго, былі штучна створаныя расійскімі памежнымі службамі для літоўскіх аўтамабіляў, і заклікаў Расійскую Федэрацыю неадкладна спыніць дыскрымінацыйную практыку, якая шкодзіць узаемаадносінам ў сфэры бізнэсу, культуры і турызму.

Паводле інфармацыі, якой валодае Міністэрства, у мінулыя выходныя Расія зрабіла больш жорсткімі ўмовы праходжання памежных працэдур, звязаных з праверкай аўтамабіляў з літоўскімі нумарамі, таксама транспартных сродкаў, якія перавозяць тавары літоўскіх прадпрыемстваў.

Папярэдне Літва не атрымлівала афіцыйных паведамленняў ад Расіі пра ўвядзенне такой праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?