Ідзе абмеркаванне працэсу «легалізацыі» добраахвотніцкіх узброеных адзінак «Правага сектара», якія вядуць баі на Данбасе, паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook памочнік міністра абароны Украіны па пытаннях рэчавага забеспячэння Юры Бірукоў.

«Андрэй Шараскін і ягоны камандзір ужо атрымалі схемы і варыянт. Цяпер яны будуць думаць. Уласна, тры пытанні — тры адказы», - напісаў Бірукоў.

Шараскін — камандзір роты ў 5-м батальёне Добраахвотніцкага ўкраінскага корпусу «Правага сектара», а да вайны — тэатральны рэжысёр львоўскага дзіцячага тэатра, за што атрымаў псеўданім «Багема». У кастрычніку два тыдні ўдзельнічаў у абароне Данецкага аэрапорта ад прарасійскіх баевікоў.

Яшчэ летам валанцёры і самі байцы заклікалі «легалізаваць» баявыя адзінкі «Правага сектара», якія афіцыйна не існуюць, і таму не атрымліваюць ані стабільнага забеспячэння ежай і вопраткай, ні зброі і боепрыпасаў.

Сам Шараскін 15 лістапада быў узнагароджаны за баі ў Данецкім аэрапорце знакам Міністэрства абароны «За ваярскую мужнасць» і асабістай зброяй — пісталетам. Па ягоных словах, гэта першая афіцыйная зброя, якую атрымалі байцы ягонай роты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?