Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 26—27 лістапада праверыць у Мінску сістэму папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, паведамілі ў прэс-службе МНС.
У межах вучэнняў у тэорыі будуць адпрацаваныя мерапрыемствы «па абароне насельніцтва і тэрыторый, матэрыяльных, гісторыка-культурных каштоўнасцяў ад уздзеяння паражальных фактараў аварый, катастроф, стыхійных бедстваў», а на практыцы — дзеянні сіл пры правядзенні аварыйна-ратавальных і іншых неадкладных работ на ААТ «Інтэграл».
«Трэніроўка накіраваная на ацэнку дзеяння органаў кіравання і сіл Мінска пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый рознага характару», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы МНС.