Рэпер, ураджэнец Гомеля, Сярога (Seryoga) прэзентаваў на Youtube песню «50 оттенков Серого».
На 9 снежня прызначаны рэліз аднайменнага альбома-споведзі.
Сяргей Пархоменка нарадзіўся ў 1976 г. у Гомелі, стаў знакамітым на прасторах СНД у 2004 г. пасля хіту «Чорны бумер». З 2007 г. жыве ў Кіеве і Маскве, з 2010 г. быў суддзёй украінскага шоў «Х factor» ды іншых шоў на ўкраінскіх каналах.