Следам за адменай канцэрта новага праекта Сяргея Міхалка Brutto на «Мінск-Арэне» адменены канцэрт і ў расійскай Самары. Пра гэта паведаміў у акаўнце гурту прадзюсар групы Антон Азізбекян.

«Сітуацыя з адменамі і забаронамі канцэртаў па «тэлефонным праве» не з'яўляецца навіной ні для Беларусі, ні для Расіі, — напісаў Азізбекян. — Але апошнім часам мы бачым новыя формы зрыву канцэртаў непажаданых музыкаў. Праўладныя актывісты пішуць ад імя грамадскасці даносы, пагражаюць арганізатарам і канцэртным пляцоўкам, арганізоўваюць мітынгі і г.д. З падобным прэсінгам мы зараз сутыкнуліся ў Самары. Каб не падстаўляць ні арганізатараў, ні пляцоўку, мы прынялі рашэнне адмяніць канцэрт у гэтым горадзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0