Сябры! Для складаньня традыцыйнага штогадовага кніжнага рэйтынгу «НН» зьвярнулася да экспэртаў: кнігарні «Акадэмкніга», «Кнігарні пісьменьніка», на выставу сядзібы БНФ, да кнігароў Алеся Мазаніка і Алеся Асіпцова (Магілёў), крытыкаў Данілы Жукоўскага, Паўла Абрамовіча, аглядальнікаў Міхася Скоблы, Людмілы Рублеўскай, Леаніда Галубовіча, архівіста Віталя Скалабана, гісторыкаў Алега Дзярновіча, Андрэя Вашкевіча (Горадня), палітычнага кансультанта Аляксандра Фядуты, сацыёляга Ганны Ягоравай, мастацтвазнаўцы Валянціны Трыгубовіч. Кожны зь іх склаў свой сьпіс з 10 (або столькіх, колькі яму душа падказала), на іх думку, найлепшых кніг году, і паводле гэтых сьпісаў рэдакцыя вызначыла выніковы рэйтынг. З гэтым выніковым спісам вы пазнаёміцеся пазьней. Цікава, ці супадзе Ваша думка зь меркаваньнем кнігароў і крытыкаў. Ніжэй падаецца сьпіс усіх кніг, якія былі названыя экспэртамі. Калі ласка, галасуйце за твор, які лічыце найлепшым. Прагаласаваць можнаа толькі за адну пазыцыю.

Галасуйце ў акенцы для апытаньняў. Але! Туды трапілі толькі 13 кніг, што сабралі найбольшую колькасьць балаў у выніку апытаньня экспэртаў. Калі Вы хочаце прагаласаваць за адну з кніг, якая ня трапіла ў гэтую 13-ку, падайце яе назву праз акенца для камэнтароў.

Вось сьпіс усіх 82 кніг, якія ўзгадваліся экспэртамі.

Адзінец А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў. — Менск: Медысонт

Акудовіч В. Код адсутнасьці. — Менск: Логвінаў

Арлоў У. Імёны свабоды. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Ахроменка У., Клімковіч М. Янкі, альбо Астатні наезд на Літве. — Менск: Медысонт

Бабілёнская бібліятэка. Замежная літаратура ў перакладах «Нашай Нівы». — Менск: Логвінаў

Бабіна Н. Крыві не павідна быць відна. — Менск: Логвінаў

Бабіна Н. Рыбін горад: Раман. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Бажэнава В. Радзівілаўскі Нясьвіж. – Менск, Харвест

Барадулін Р. Гуканьне паэзіі Ўсходу: Пазыкі. Рымска-каталіцкая парафія сьвятых Сымона і Алены

Баразна М. Беларускае мастацтва кнігі ХХ ст. — Менск: Беларусь

Белавокі А. Лесьвіца ў нябёсы з адной прыступкі. — Менск: Логвінаў

Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень. Уклад. У. Хільмановіч. – Вільня: Gudas

Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годзьдзя прафесара Адама Мальдзіса. — Менск: Лімарыюс

Блакітны скарб Беларусі. Энцыкляпэдыя. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

Быкаў В. Бліндаж. — Менск: Хурсік

Бядуля Зьмітрок. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

Бялявіна В., Ракава Л. Мужчынскі касьцюм у Беларусі. — Менск: Беларусь

Вялікае Княства Літоўскае. Энцыкляпэдыя ў 2-х тамах. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

Гілевіч Н. Літаратурныя містыфікацыі: Паэмы (Збор твораў: том 5). — Менск: Наша будучыня

Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагодзьдзяў. У 2-х тамах. Т. 2. — Менск: Беларуская навука.

Гісторыя беларускай літаратуры. XVIII — XIX гг. У 2 т.

Глёбус Адам. Казкі. — Менск: Логвінаў

Грыбоўскі Ю. Беларусы ў польскіх рэгулярных вайсковых фармаваньнях 1918-1945 гг. — Санкт-Пецярбург: Невский проспект

Далэнга-Хадакоўскі З. Выбранае. — Менск: Кнігазбор;

Дарагастайскі В. Гіпіка, або Кніга пра коней. Уклад. С. Ішчанка, В. Дубоўскі, пер. з польскай С. Ішчанка, Г. М. Брэгера. — Менск: Юніпак

Дубавец С. Вершы. – Бібліятэка часопісу «Дзеяслоў»

Дынько А., Скурко А. Беларусь за 10 падарожжаў. Кніга падарожных эсэ. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Ермаловіч М. Яго чакала Беларусь чатыры стагодзьдзі. Зборнік дакумэнтаў і матэрыялаў да 85-годзьдзя з дня нараджэньня

Жанчыны выходзяць з-пад кантролю. Беларускае жаночае апавяданьне. — Менск: Логвінаў

Залатая яблынька: Беларускія народныя казкі. — Менск: Мастацкая літаратура

Застаемся! Сакавік 2006: Прыватнае і агульнае. – Вільня: Інстытут беларусістыкі.

Іпатава В. Да апошняга дыханьня. — Менск: Кнігазбор

Караткевіч У. Каласы пад сярпом тваім. — Менск: Мастацкая літаратура

Карскі Е. Беларусы, т. 1—5. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя

Катляроў І. Сначала жизнь. Потом судьба. — Менск: Кнігазбор

Катлярчук А. Швэды ў гісторыі і культуры Беларусі. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Квяткоўскі С. Фрашкі да пляшкі. – Менск, 2007

Кірычэнка В. Менск 1960—1969. — Менск: Беларусь

Колас Якуб. Збор твораў, тт.1-2. — Менск: Беларуская навука

Краўчанка П. Беларусь на ростанях. Нататкі дыплямата і палітыка. Вільня: Інстытут беларусістыкі

Карпечанка М. Уздоўж стромы. Менск: Выдавец В. Хурсік, 2007;

Крушына Р. Кантата самотных: Вершы і паэты. Менск: Кнігазбор

Кудравец А. За дальнім прычалам: Літаратурныя партрэты. «Бібліятэка часопіса «Дзеяслоў». – Менск: Медисонт

Купрэеў М. Палеская элегія. Проза. — Менск: РУП «Літаратура і мастацтва»

Керэт Э. Кіроўца аўтобуса, які хацеў стаць Богам. – Менск: Логвінаў

Ленсу Я. Ю. Дзіўныя гісторыі пра знаёмыя рэчы. — Менск: Беларусь

Ліндгрэн А. Малы і Карлсан-з-даху. Пераклад Ю. Жалезкі. — Менск: З. Колас

Луцкевіч А. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

Мальдзіс А. Выбранае. — Менск: Кнігазбор

Минск. Книга жизни. Альбом. — Фабрыка каляровага друку

Літаратура пераходнага пэрыяду: тэарэтычныя асновы гісторыка-літаратурнага працэсу. М. Тычына і іншыя (літаратуразнаўства). — Менск: НАН РБ

Маракоў Л. Толькі адна ноч. — Менск

Маракоў Л. Ахвяры і карнікі. — Менск

Маракоў Л. Непамяркоўныя. Трэцяя спроба: апавяданьні. — Менск

Маракоў Л. Рэпрэсаваныя праваслаўныя сьвяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917-1967. Энцыкляпэдычны даведнік у 2-х тамах. Т.1—.2. — Менск

Масла А. Вандроўка з божымі кароўкамі. — Менск: Мастацкая літаратура

Мілаш Ч. Іншага канца сьвету ня будзе: Выбраныя творы. – Калегіюм Усходняй Эўропы

Мінкін А. Пэнаты: паэзія. — Менск: Логвінаў.

Мінскевіч С. Прыгоды Какоса Маракоса. — Менск: Медысонт

Мудроў В. Альбом сямейны. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Найясьнейшая Рэч Паспалітая. — Менск: Логвінаў

Напалеон Орда: З фондаў Нацыянальнай бібліятэкі. Укладальнік Чаропка В.

Новікаў Я. Ваенная гісторыя беларускіх земляў да канца XII ст. – Менск: Логвінаў

Паветраны шар: беларускае мужчынскае апавяданьне. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Плошча 19.03—25.03.2006, рэдактар С. Дубавец. Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода

Разанаў А. Дождж: возера ў акупунктуры. — Менск: Логвінаў

Рафал В. Мёртвы сэзон. Пер. з польскай В. Морт. — Менск: Логвінаў

Рублеўская Л. Шыпшына для пані. — Менск: Мастацкая літаратура

Рудкоўскі П. Паўстаньне Беларусі. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Севярынец П. Лісты з лесу. Вільня: Інстытут беларусістыкі

Сільнова Л. Зачараваная краіна. — Менск: Лімарыюс

Сіпакоў Я. Наталеньне смагі. – Менск: Чатыры чвэрці

Старажытная беларуская літаратура. — Менск: Беларускі кнігазбор.

Сыракомля Уладзіслаў. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор.

Сыс А. Выбраныя творы. — Менск: Кнігазбор

Танк Максім. Збор твораў. — Менск: Беларуская навука

Тарас Вал. На высьпе ўспамінаў. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Тарас Віт. Звыклае зло. Зборнік эсэ. – Вільня: Інстытут беларусістыкі

Токць С. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў: другая палова XIX — першая траціна XX ст. — Менск: Тэхналёгія

Хадановіч А. Сто лі100ў на tut.by. — Мн: Логвінаў

Чаропка В. Уладары Вялікага Княства. — Менск: Беларусь

Шыбека З. Мінскъ сто гадоў таму. — Менск: Беларусь

Янушкевіч А. Вялікае Княства Літоўскае і Інфлянцкая вайна 1558—1570 гг.: Манаграфія.

Чакаем Вашых галасоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0