Супрацоўнікі ўніверсітэтаў Глазга і Лісабона высветлілі, як можна знізіць рызыку сардэчнага прыступу ўсяго за шэсць тыдняў.

Сакрэт просты: трэба макаць хлеб у аліўкавы алей,

піша Thе Dаіlу Mаіl. Тэсты і аналізы паказалі: рэгулярнае спажыванне алею паляпшае працу хімічных сігналаў, звязаных з паніжанай рызыкай ішэмічнай хваробы сэрца. Прыкладна 4 чайныя лыжкі алею (20 мілілітраў) у дзень — дастатковы аб’ём для дарослага чалавека. І, калі алей не падабаецца ў якасці запраўкі для салаты, у яго можна проста макаць хлеб. Па біямаркерах удалося зразумець, што прыём аліўкавага алею знізіў рызыку ішэмічнай хваробы (паказчыкі «1» і вышэй — наяўнасць хваробы, паказчыкі «-1» — сасуды здаровыя). Пры гэтым іншыя паказчыкі накшталт узроўню халестэрыну не мяняліся. Акрамя фенольных злучэнняў, пазітыўны эфект маюць і тлустыя кіслоты амега-6. Гэтыя кіслоты блакіруюць рэакцыю цела на запаленне пры хранічных хваробах, артрыце і сардэчных хваробах. А яшчэ амега-6 зніжае ціск і паляпшае суадносіны карысных і шкодных тлушчаў у целе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?