Канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што санкцыі ў дачыненні да Расіі будуць неабходныя да тых часоў, пакуль уклад Масквы ў вырашэнне ўкраінскага крызісу не стане значным.

Па словах канцлера, якія прыводзіць Reuters, нягледзячы на тое, што існуючыя абмежаванні наносяць шкоду эканоміцы як Расіі так і Германіі, адмаўляцца ад іх пакуль заўчасна.

Пры гэтым, як адзначае Меркель, еўрапейскія дыпламаты прымаюць значныя намаганні для вырашэння крызісу на ўсходзе Украіны.

«Мы нястомна працуем над дыпламатычным рашэннем гэтага крызісу, падчас якога, на жаль, па-ранейшаму адбываецца парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - адзначыла канцлер ФРГ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?