Пячэрскі раённы суд Кіева выбраў меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на 2 месяцы і прызначыў заклад 365 тыс. грывень для першага намесніка кіраўніка антытэрарыстычнай аперацыі, намесніка начальніка Генеральнага штаба Віктара Назарава, які падазраецца ў службовай халатнасці, якая прывяла да крушэння самалёта Іл-76 над аэрадромам у Луганску.

Суд прызнаў абгрунтаванымі падазрэнні пракуратуры адносна Назарава, паведамляюць украінскія СМІ.

У часе пасяджэння Назараў адмаўляў сваю датычнасць да крушэння Іл-76 і сцвярджаў, што інфармацыя Службы бяспекі Украіны аб гатоўнасці баевікоў збіць самалёт паступіла ў штаб АТА занадта позна.

Адвакаты падазраванага сцвярджалі, што іх падабароннаму нельга знаходзіцца пад вартай па стане здароўя, бо ў Назарава дыягнаставана катаракта аднаго вока.

14 чэрвеня прарасійскія тэрарысты збілі ваенна-транспартны самалёт Іл-76 над аэрапортам ў Луганску, загінулі 49 дэсантнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?