Завершана справа слесара ААТ «Парэчча-Арэса», які з пнеўматычнага пісталета стрэліў у трактар.

Раніцай 12 кастрычніка жыхар вёскі Парэчча Акцябрскага раёна на спадарожным транспарце накіраваўся на працу ў вёску Ляскавічы. Па дарозе вясковец набыў у кіроўцы, які яго падвозіў, пнеўматычны пісталет. А калі прыехаў на працу, справы для яго і знайшлося — адпусцілі дамоў. Але слесар перад вяртанне выпіў з напарнікам бутэльку гарэлкі. А тады разам пайшлі на дарогу лавіць спадарожную машыну.

«Каля павароту на вёску Рэпін да нецвярозай кампаніі падышоў вясковы пастух. 28-гадовы абвінавачаны, дэманструючы п'яную зухаватасць, некалькі разоў стрэліў з пісталета па дарожных знаках. Не патрапіўшы, стрэліў у лабавое шкло трактара.

У выніку шкло патрэскалася і абсыпалася. Трактарыст не пацярпеў.

Нецвярозы хуліган быў затрыманы супрацоўнікамі Акцябрскага РАУС у парку вёскі Харомцы», — паведамілі ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

Стралок падчас следства прызнаў віну і раскаяўся. Кампенсаваў нанесеную шкоду.

Суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу — 7,5 мільёнаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?