Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна адкрыта заявіла, што песні на беларускай мове не раціруюцца ў іх эфіры.

Тое, што большасць беларускіх радыёстанцый лічаць кампазіцыі жорсткім нефарматам толькі за тое, што яны праспяваныя на беларускай мове, пацвердзілася чарговы раз.

Лідар гурту HandmadE Яўген Валошын сутыкнуўся з адмовай, калі прапанаваў да ратацыі на радыё «Віцебск» сваю новую кампазіцыю «Нямое кіно». Музычны рэдактар радыёстанцыі Дар’я Пацехіна атрымаўшы кампазіцыю адразу папярэдзіла ў карэктнай форме, што кампазіцыі на беларускай мове яны не ставяць.

«Не хачу, каб гэта выглядала на скаргу, бо дзяўчына з радыё з увагаю паставілася да майго звароту, паслухала, адказала. Проста такая сітуацыя склалася канкрэтна ў Віцебску, я думаю. Даюць свае вынікі помнікі прарасійскім дзеячам. Ды яшчэ можа недагляд мясцовага аддзела культуры, які курыруе гэтае радыё», – пракаментаваў для Tuzin.fm гэты выпадак лідэр HandMadE.

Песні гэтага гурту раціруюцца на іншых беларускіх дзяржаўных радыёстанцыях, у прыватнасці на радыё «Гродна», «Мінская хваля», радыё «Сталіца». Гурт таксама пастаянна запрашаюць на здымкі тэлеканал АНТ.

Песню паслухаць можна тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?