«Магу сказаць наперад, мы будзем падаваць заяўку на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі. Пакуль не дакументальна, але на словах мы гэтыя рэчы ўжо прагаварылі, падтрымка ёсць. Думаю, што заяўку будзем падаваць на 2021»,

— заявіў кіраўнік федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі тэлеканалу «Мінск 24ДОК».

Нагадаем, што ўпершыню Беларусь прыняла чэмпіянат свету ў 2014 годзе. Яго пераможцам стала зборная Расіі, гаспадары дайшлі да чвэрцьфіналу, дзе саступілі шведам (2: 3). Першынство ўсталявала рэкорд па наведвальнасці. Матчы праходзілі на «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне».

Чэмпіянат свету-2015 пройдзе ў Празе і Астраве (Чэхія), ЧС-2016 — у Маскве і Санкт-Пецярбургу (Расія), ЧС-2017 — у Кёльне (Германія) і Парыжы (Францыя), а ЧС-2018 — у Капенгагене і Хернінгу (Данія).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?