Аляксандр Лукашэнка з'явіўся перад тэле- і фотакамерамі пасля аперацыі. Фатаздымкі з сустрэчы з генеральным сакратаром ЦК Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонгам, што знаходзіцца ў Мінску з афіцыйным візітам, змясціў сайт кіраўніка Беларусі.

«Абавязкова ў наступным годзе прыеду ў В'етнам», — запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Ён прапанаваў пабудаваць сённяшнюю сустрэчу такім чынам, каб «перамовы з'явіліся этапам падрыхтоўкі маштабных двухбаковых дамоўленасцей падчас будучага візіту ў В'етнам».

Вітаючы в'етнамскую дэлегацыю, Аляксандр Лукашэнка сказаў: «Вы прыехалі ў родную для вас краіну». «Мы добра памятаем нашу сумесную барацьбу, звязаную з незалежнасцю В'етнама», — заўважыў кіраўнік дзяржавы.

Нагадаем, што ў суботу, 22 лістапада, СМІ са спасылкай на прэс-сакратара прэзідэнта Наталлю Эйсмант паведамілі, што Аляксанду Лукашэнку праведзена аперацыя на каленным суставе. 

Н.Эйсмант заявіла, што Лукашэнка атрымаў траўму падчас адной з хакейных трэніровак. «Аперацыя была планавай, але з-за шчыльнага графіка прэзідэнта правесці яе раней было немагчыма. Цяпер прэзідэнт пачуваецца здавальняюча. Ён знаходзіцца ў сваёй загараднай рэзідэнцыі. Для рэабілітацыі спатрэбіцца 3-4 дні. Свае абавязкі прэзідэнт выконвае ў поўным аб'ёме», — заявіла ў суботу прэс-сакратар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?