Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў выкладчыкаў і студэнтаў гістарычнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А.Куляшова з 80-годдзем з дня ўтварэння факультэта, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

«З асаблівай цеплынёй і ўдзячнасцю я, як і большасць выпускнікоў, успамінаю гады вучобы ў нашай альма-матар, якая дала нам пуцёўку ў самастойнае жыццё», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Упэўнены, што традыцыі факультэта, патрыятызм і адданасць справе дапамогуць вам у далейшым развіцці навуковых і навучальных кантактаў, павышэнні прэстыжу вашай ВНУ, дадуць магчымасць з упэўненасцю глядзець у будучыню», - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка пажадаў прафесарска-выкладчыцкаму складу і студэнтам гістарычнага факультэта ўніверсітэта новых здзяйсненняў, поспехаў у працы і вучобе, шчасця і дабрабыту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0